29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гулец БАТЭ ашчаслівіў дзіця

Як гулец БАТЭ ашчаслівіў дзіця
ЯЎГЕН ЯБЛОНСКІ
ФОТА FCBATE.BY

У 2015 годзе Яўген Яблонскі зрабіў добрую справу.

У 2015-м годзе БАТЭ пакуль апошнім разам у сваёй гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. У спаборніках былі «Барсэлона», «Баер» і «Рома». Барысацы набралі 5 балаў і занялі апошняе месца ў групе, піша «Трибуна».

Асобна для чэмпіёнаў стаялі матчы з «Барсай». Дома беларусы саступілі 0:2, у гасцях - 0:3. Адразу пасля фінальнага свістка на «Камп Ноў» у аб'ектывы камер трапіў паўабаронца БАТЭ Яўген Яблонскі, які абменьвацца футболкай з Нэймарам.

via Gfycat

Звычайная гісторыя. Футбалісты любяць мяняцца футболкамі. Аднак чамусьці рэакцыя заўзятараў была неадназначная. Беларусы кпілі, што ўсе барысаўцы паехалі гуляць у футбол, а Яблонскі па футболку Нэймара. А бос Tribuna.com Максім Бярэзінскі нават выказаў здагадку, што трафей дастанецца жонцы паўабаронцы – тэлевядоўцы Крысціне Козел.

Напраўду не ёй. Футболку бразільца Яблонскі вёз не сабе і не жонцы, а дзіцяці - велізарнаму прыхільніку Нэймара - на просьбу ягонага бацькі.

- За некалькі дзён да матчу ў Гішпаніі, мне патэлефанаваў блізкі для мяне чалавек і папрасіў: «Калі будзе магчымасць, пасля гульні памяняцца футболкай з Нэймарам». Ягоны сын, падлетак, займаўся і займаецца цяпер футболам і вельмі любіць гэтага гульца. Бразілец для яго кумір. На такую просьбу адрэагаваў спакойна. Я хоць сам у дзяцінстве і не асабліва хацеў чыюсьці канкрэтную футболку, але добра памятаю свае адчуванні і эмоцыі, калі мама падарыла мне першую форму - футболку і шорты «Мілана» з прозвішчам Шаўчэнкі на спіне. Я тады займаўся ў ДЮСШ, гуляў у нападзе і мне было прыемна. Трэніраваўся ў гэтай форме вельмі доўга.

Знаёмаму я нічога не абяцаў, але сказаў, што калі атрымаецца - зраблю абавязкова. Аляксандр Ермаковіч выпусціў мяне на ўвесь матч і так супала, што і Неймар таксама адыграў 90 хвілін. І калі ў момант фінальнага свістка мы апынуліся побач, я падышоў да яго і папрасіў футболку. Нэймар не адмовіўся.

Я асабліва не рыхтаваўся да гэтага моманту і не пракручваў у галаве, як буду з ім размаўляць. Не падгадвалі спецыяльна, каб да фінальнага свістка быць да яго бліжэй і паспець памяняцца першым. Я ж партнёрам нічога не расказваў. Некаторыя ўжо постфактум даведаліся, для чаго мне гэтая футболка.

І вось так усё супала, што мы апынуліся побач, і Нэймар лёгка пагадзіўся на абмен. Вярнуўшыся ў Менск, перадаў падарунак знаёмаму, а ён свайму сыну. Хлопец быў вельмі рады падарунку. Дакладна не памятаю, але, быццам бы, павесіў трафей на сценку. А я быў рады, што атрымалася зрабіць хлопчыку прыемнае.

Наогул я не вельмі часта мяняюся футболкамі. У калекцыі ёсць футболкі Тэа Уолката часоў «Арсенала» і Жорзі Альбы - з гішпанцам памяняліся пасля першага матчу той групы ў Барысаве. Больш люблю свае футболкі пакідаць сабе, каб потым падарыць родным, блізкім ці сябрам. Але калі раптам захочацца абмяняцца і ёсць магчымасць - ніякіх праблем. Абменьвацца або проста на полі, або потым ля трыбун. Адміністратары выносяць нашы футболкі, адміністратары спаборнікаў - іх гульцоў, і ты потым ужо выбіраеш.

Не магу сказаць, што на беларусаў у еўрапейцаў ёсць моцны попыт. Хоць футболка Аляксандра Глеба папулярная. Наколькі ведаю, перад гульнёй з «Чэлсі» Аліўе Жыру папрасіў партнёраў, каб ніхто не забіраў фуболку Алекса. І пасля матчу яе яму прынеслі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках