24 красавiка 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серыял «Чарнобыль» вылучылі на «Залаты глобус»

8
Серыял «Чарнобыль» вылучылі на «Залаты глобус»

У верасні амерыканскі серыял быў ганараваны трыма прэміямі «Эмі».

Серыял «Чарнобыль» (Chernobyl) уключылі ў спіс намінантаў на атрыманне прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы міні-серыял або тэлефільм». Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі, паведамляе РБК.

Абвестка прэтэндэнтаў адбылася 9 снежня ў Лос-Анджэлесе.

Сярод іншых прэтэндэнтаў таксама ўключылі серыялы «Фосі/Вердон» (Fosse/Verdon), «Неверагоднае» (Unbelievable), «Выкрут-22» (Catch-22) і «Самы гучны голас» (The Loudest Voice).

«Чарнобыль» - драматычны тэлесерыял, зняты амерыканскай кампаніяй НВО. Карціна апавядае пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года, у выніку якой адбыўся выбух чацвёртага энэргаблока. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Эмілі Уотсан, Стэлан Скарсгард і Джарэд Харыс.

У верасні серыял быў удастоены трох прэмій «Эмі» (уручаецца за дасягненні ў галіне тэлевізіі ў Лос-Анджэлесе). Між іншым, «Чарнобыль» прызналі найлепшым міні-серыялам года. У гэтай намінацыі карціна абышла серыял «Уцёкі з турмы Дандэмора» і «Вострыя прадметы».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках