23 красавiка 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп перасцярог Кім Чэн Ына

4
Трамп перасцярог Кім Чэн Ына

КНДР можа страціць усё.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перасцярог старшыню Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ына ад правакацый у пытанні ядзернага раззбраення. Паўночнакарэйскі лідар можа страціць усё, калі будзе "праяўляць варожасць", напісаў кіраўнік Белага дома ў сваім мікраблогу Twitter у нядзелю, 8 снежня. У азіяцкай краіны ёсць "велізарны эканамічны патэнцыял", але ён мусіць “правесці дэнуклеарызацыю, як абяцана", падкрэсліў Трамп. Паводле ягоных слоў, "NАТО, Кітай, Расея, Японія і цэлы свет адзіныя ў гэтым пытанні". Кім Чэн Ын не жадае "зводзіць на нішто асаблівыя стасункі" з прэзідэнтам ЗША ці "ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары" ў лістападзе 2020 года, дадаў кіраўнік Белага дома, паведамляе dw.com.

Пхеньян раскрытыкаваў гэтую перасцярога Трампа. Лідар КНДР можа змяніць сваё стаўленне да прэзідэнта ЗША, калі той працягне рабіць "недарэчныя, небяспечныя" выказванні, гаворыцца ў заяве ад імя высокапастаўленага прадстаўніка КНДР Кім ен Чхоля, распаўсюджанай Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (ЦТАК). "Нам больш няма чаго страчваць", - дадаў ён, назваўшы кіраўніка Белага дома "нецярплівым старым".

Паўночная Карэя 8 снежня абвясціла аб паспяховым правядзенні "вельмі важных" выпрабаванняў на палігоне Сахэ. Агенцтва ЦТАК не ўдакладніла, пра якія менавіта выпрабаванні ішла гаворка. Палігон Сахэ раней выкарыстоўваўся для запуску касмічных ракет і выпрабаванняў ракетных рухавікоў.

Сустрэчы Трамп і Кім Чэн Ына

У красавіку 2018 года кіраўніцтва КНДР абвясціла аб спыненні ядзерных выпрабаванняў і міжкантынентальных ракет. На першай сустрэчы прэзідэнта ЗША і паўночнакарэйскага лідара 12 чэрвеня 2018 гадоў у Сінгапуры быў падпісаны супольны дакумент, які абавязвае КНДР да поўнай дэнуклеарызацыі, але які не ўтрымлівае канкрэтных крокаў для дасягнення гэтай мэты.

Другая сустрэча Трамп і Кіма ў канцы лютага 2019 года ў Ханоі скончылася без дасягнення якіх-небудзь дамоўленасцяў у пытанні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.

Вашынгтон і Пхеньян па-рознаму ацанілі перамовы ў Стакгольме

У чэрвені дзяржаўныя лідары дамовіліся аб аднаўленні кантактаў на працоўным узроўні. У кастрычніку рабочыя дэлегацыі ЗША і КНДР правялі перамовы ў Стакгольме. Пасля iх заканчэння паўночнакарэйская старана заявіла пра крах сустрэчы і выказала расчараванне ЗША. Пры гэтым Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў назваў перамовы добрымі і падкрэсліў неабходнасць часу і цярпення для пошуку развязанняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках