25 красавiка 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WADA пазбавіла Расею права выступаць на Алімпіядах і чэмпіянатах свету

105
WADA пазбавіла Расею права выступаць на Алімпіядах і чэмпіянатах свету

Пастанова была прынятая аднагалосна.

Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аднагалосна прыняў рэкамендацыю камітэта арганізацыі пазбавіць Расейскае антыдопінгавае агенцтва статусу адпаведнасці Сусветнаму антыдопінгаваму кодэксу. Пра гэта паведамляе TАСС са спасылкай на прэс-службу WADA.

"Рэкамендацыя камітэта ў адпаведнасці была ўхваленая аднагалосна", – сказана ў паведамленні.

Такім чынам, Расея на чатыры гады пазбаўляецца права прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне, спартоўцы краіны не змогуць выступаць на Алімпіядах і сусветных першынствах пад сцягам краіны. Таксама выканкам WADA ўвёў чатырохгадовую забарону на наведванне міжнародных спартовых мерапрыемстваў расейскімі дзяржслужбоўцамі і кіраўніцтвам Алімпійскага камітэта Расеі (АКР) і Паралімпійскага камітэта Расеі (ПКР).

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках