29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі набірае сілу футбольны пратэст

3
У Расеі набірае сілу футбольны пратэст
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Заўзятары зноў сышлі з некалькіх матчаў.

Заўзятары яшчэ пяці футбольных камандаў пакінулі трыбуны на матчах на знак пратэсту супраць масавых затрыманняў фанатаў «Спартака» ў Пецярбургу, паведамляе «Радыё Свабода».

У Самары з матчу сышлі фанаты «Крылаў Саветаў» і Урала. У Сочы сектар пакінулі заўзятары казанскага «Рубіна», пакінуўшы банер «Фанат – не злачынец».

Да акцыі далучыліся заўзятары «Спартака» і «Растова», якія падчас першага тайма пакінулі матч на стадыёне «Адкрыццё Арэна» ў Маскве.

Раней з трыбунаў сыходзілі фанаты «Зеніта», «Дынама», «Арсенала», «Лакаматыва», ЦСКА, «Краснадара» і «Уфы». Такім чынам заўзятары выказалі падтрымку фанатам «Спартака», якіх масава затрымалі ў Пецярбургу перад матчам з «Зенітам». Пра гэта паведаміла «Эхо Москвы».

На мінулым тыдні ў Пецярбургу былі затрыманыя многія дзясяткі фанатаў, нібыта за масавае парушэнне парадку. Неўзабаве заўзятары ў іншых гарадах сталі праводзіць паказальныя акцыі салідарнасці – пакідаць трыбуны ў сярэдзіне матчаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках