29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прэсбол»: Кірыл Альшэўскі стане галоўным трэнерам БАТЭ

1
«Прэсбол»: Кірыл Альшэўскі стане галоўным трэнерам БАТЭ
ФОТА: FCBATE.BY

Прызначэнне адбудзецца ў найбліжэйшы час.

Паводле звестак pressball.by, Кірыл Альшэўскі ў найбліжэйшы час узначаліць БАТЭ. На пасадзе галоўнага трэнера ён зменіць Аляксея Багу, пры якім барысаўскі клуб упершыню за 14 гадоў не перамог чэмпіянат Беларусі.

У сезоне-2019 Альшэўскі ўзначальваў дубль БАТЭ і прывёў барысаўскіх дублёраў да чэмпіёнства. Да гэтага ён пяць гадоў працаваў з юніёрскай і юнацкімі зборнымі Беларусі, з'яўляючыся пры гэтым з 2016 года тэхнічным дырэктарам БФФ.

Характэрна, што з 2006 да 2007 года Альшэўскі ўжо працаваў з дублем БАТЭ. А пазней з'яўляўся ў БАТЭ намеснікам генеральнага дырэктара ў спартовых пытаннях.

Акрамя таго, у 2009 годзе Альшэўскі ўзначальваў дубль менскага "Дынама", а ў жніўні таго ж года нядоўга працаваў галоўным трэнерам асноўнай каманды.

Цяпер Кірыл Альшэўскі таксама ўваходзіць у выканкам БФФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках