24 красавiка 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вышэйшай лізе будзе яшчэ адзін футбольны клуб з Берасця

У вышэйшай лізе будзе яшчэ адзін футбольны клуб з Берасця

«Рух» выстаяў супраць «Дняпра».

У нядзелю згулялі апошні вялікі матч футбольнага сэзону. У Магілёве «Дняпро» і «Рух» вызначылі, хто зойме месца ў вышэйшай лізе. Больш выгоднае становішча мелі берасцейцы, якія ў сябе дома перамаглі 2:1, вырваўшы перамогу на астатніх сэкундах, піша tribuna.com.

«Рух» перамог на астатніх сэкундах, «Дняпро» марнаваў моманты і не забіў пенальці. Як прайшоў першы пераходны матч

Другі матч развіваўся паводле падобнага сцэнару. «Дняпро» ціснуў, «Рух» супраціўляўся. Забіць гаспадары здалелі толькі на пачатку другога тайма. Дзмітрый Падстрэлаў прабегся па левым флангу і накінуў у цэнтр штрафной пляцоўкі на Рамана Грыбоўскага - той левай нагой адправіў мяч у кут брамы.

Праз некалькі хвілін Максім Шыла забіў другі, але суддзя вызначыў афсайд. На 79-й «Дняпро» зноў забіў - ужо паводле правілаў. Абаронца «Руху» Ігар Тыманюк спакойна чакаў, калі да яго дойдзе мяч, але Падстрэлаў выперадзіў і вывеў Зорана Марушыча на спатканне з Раманам Сцяпанавым. Серб элегантна расправіўся з брамнікам.

Але берасцейцы зноў здалелі выратавацца. Даслоўна ў першай атацы пасля прапушчанага гола «Рух» забіў. Максім Чыж атрымаў мяч у штрафной пляцоўцы, прастрэліў на далёкую штангу, дзе Уладзіслаў Марозаў адправіў мяч у пустую браму.

У самым канцы магілёўцы маглі вырваць перамогу, але Сцяпанаў і штанга ўратавалі гасцей - і матч перацёк у дадатковы час.

Больш галоў з гульні каманды не забілі. Усё вызначылася ў драматычнай сэрыі пенальці, дзе мацнейшым стаўся «Рух». Яшчэ адзін клуб з Берасця будзе ў першым дывізіёне!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках