19 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Кім Чэн Ын павінен правесці дэнуклеарызацыю

6
Трамп: Кім Чэн Ын павінен правесці дэнуклеарызацыю

Заяве прэзідэнта ЗША папярэднічала паведамленне КНДР аб «вельмі важным» выпрабаванні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, што паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын рызыкуе страціць «усё», калі вернецца да варожых дзеянняў, і што ягоная краіна павінна правесці дэнуклеарызацыю, піша golos-ameriki.ru.

Заява Трампа прагучала пасля таго, як Пхеньян паведаміў аб правядзенні «паспяховага вельмі важнага выпрабавання».

«Кім Чэн Ын вельмі разумны і можа страціць занадта шмат што, фактычна ўсё, калі будзе дзейнічаць варожа. Ён падпісаў са мной магутнае пагадненне аб дэнуклеарызацыі ў Сінгапуры», - напісаў Трамп у «Твітэры», маючы на ўвазе ягоны першы саміт з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры ў 2018 годзе.

«Ён не хоча звесці на нішто свае асаблівыя стасункі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў ці ўмяшацца ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў лістападзе», - дадаў Трамп.

Паўночная Карэя правяла «вельмі важнае» выпрабаванне на ракетным палігоне Сахэ, паведаміла ў панядзелак дзяржаўнае інфармагенцтва ЦТАК. Гаворка ідзе пра палігон, які, як заяўлялі раней прадстаўнікі ЗША, Пхеньян абяцаў закрыць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках