28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан хоча зрабіць тры катэгорыі працоўных віз у Брытанію

Джонсан хоча зрабіць тры катэгорыі працоўных віз у Брытанію

Гэта можа адбыцца ў выпадку перамогі Кансэрватыўнай партыі на выбарах.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан паабяцае ўвесці ў краіне тры катэгорыі працоўных віз, калі ягоная Кансэрватыўная партыя атрымае перамогу на выбарах, якія адбудуцца 12 снежня. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Daily Mail.

Як адзначаецца, візы фактычна падзеляць людзей на тры катэгорыі.

"Кансэрватары абвясцілі, што яны будуць размяркоўваць балы паводле шэрагу розных крытэраў, якія фактычна падзяляюць людзей на тры катэгорыі ў рамках новай сістэмы", - гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку перамогі Кансэрватыўнай партыі яе лідэр, прэм'ер Барыс Джонсан паабяцаў распрацаваць падыход да кантролю за іміграцыяй на падставе сістэмы балаў, якая падзеліць атрымальнікаў працоўных віз на тры катэгорыі.

Пад першую катэгорыю, так званае "паскоранае прыйманне", трапяць прадпрымальнікі, інвестары, геніі стартапаў і ўсе, хто патэнцыйна будзе спрыяць росту эканомікі краіны.

У другую катэгорыю патрапяць кваліфікаваныя работнікі, якія атрымалі прапанову аб працы ў Вялікабрытаніі, а ў трэцюю ўвойдуць тыя, хто прыязджае ў краіну "паводле галіновага прынцыпу" - некваліфікаваныя працоўныя для выканання кароткатэрміновых работ.

Нагадаем, Джонсан паабяцаў знізіць узровень іміграцыі, калі ягоная партыя пераможа на выбарах. Кансэрватары прапануюць новыя законапраекты для кантролю колькасці людзей, якія могуць пераехаць у Брытанію з іншых краін пасля Brexit, што, са слоў партыі, будзе азначаць, што ў краіне будзе менш "некваліфікаваных працоўных".

Адзначым, парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі адбудуцца 12 снежня. Яны былі прызначаныя пасля таго, як парламент Брытаніі адмовіўся падтрымліваць пагадненне аб Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках