29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: У Менску трываюць пратэсты супраць «інтэграцыі» з Расеяй

«Нямецкая хваля»: У Менску трываюць пратэсты супраць «інтэграцыі» з Расеяй

Прынятая рэзалюцыя, у якой міжнародную супольнасць заклікаюць прыняць захады.

У Менску ў нядзелю, 8 снежня, працягваліся пратэсты супраць пагаднення аб “паглыбленай інтэграцыі” з Расеяй, піша "Нямецкая хваля".

Дэманстранты трымалі ў руках нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты з такімі надпісамі, як "Не дамо паўтарыць сцэнар Крыму", выкрыквалі лозунгі "Жыве Беларусь" і "Не Расейскай акупацыі". Адбылася невялікая сутычка паміж пратэстоўцамі і міліцыяй, якая ў мегафон абвяшчала акцыю незаконнай і заклікала людзей разысціся. Хоць акцыя не ўзгоднена з уладамі, яна ў цэлым праходзіла мірна.

Пратэстоўцы прынялі рэзалюцыю, у якой выказалі катэгарычны пратэст супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй і заявілі аб незаконнасці ўсіх пагадненняў, якія ўкладаюць прадстаўнікі кіроўных рэжымаў абедзвюх краін. Актывісты таксама заклікалі міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць і ўвесці дадатковыя санкцыі ў выпадку падпісання інтэграцыйных дакументаў.

Затым мітынгоўцы адправіліся шэсцем па праспекце Незалежнасці, а потым - да амбасады Расеі. Там рэзалюцыя была перададзеная супрацоўнікам дыппрадстаўніцтва.

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным і пратэсты 7 снежня

Да працягу пратэстаў заклікаў адзін з лідараў апазіцыі, палітык Павел Севярынец. Напярэдадні на акцыю ў Менску супраць паглыбленняў «інтэграцыі» з РФ выйшлі тысячы чалавек.

Наступная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбудзецца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Папярэдні тэкст дамоўленасцяў не быў прадстаўлены афіцыйна, але, паводле інфармацыі шэрагу выданняў, гаворка ідзе пра больш шчыльную эканамічную інтэграцыю, уключаючы стварэнне адзінага падатковага і цывільнага кодэксу. Мяркуецца таксама частковае аб'яднанне сістэм банкаўскага нагляду, увядзенне адзінага замежнагандлёвага рэжыму, адзіных правіл у мытнай і энергетычнай сферах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках