16 красавiка 2024, aўторак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар БАПЦ: Бог нам дапамагае

3
Святар БАПЦ: Бог нам дапамагае
ФОТА: SPRING96.ORG

Леанід Акуловіч падзяліўся ўражаннямі ад акцый за незалежнасць Беларусі.

У Менску прайшла другая акцыя пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі. У ёй удзельнічаў святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акуловіч:

- Я шчаслівы, што ўчора і сёння так цудоўна прайшлі акцыі. Бог нам спрыяе і дапамагае. Людзі адгукнуліся - гэта вельмі важна.

Мы молімся, каб Бог даў нам сапраўдную незалежнасць, дэмакратычны ўрад і нацыянальную царкву. Каб усё было беларускае: навучанне на беларускай мове, гісторыя, культура наша, а не навязаная маскоўскай акупацыйнай уладай, якая не рэгіструе Беларускую аўтакефальную царкву. У Расеі ж сказалі, што ўкраінскі Томас для іх - трагедыя, а беларуская аўтакефалія будзе смерцю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках