25 красавiка 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі скасавалі большасць цягнікоў праз забастоўкі

У Францыі скасавалі большасць цягнікоў праз забастоўкі
ФОТА: REUTERS

Сёння курсуе толькі адзін з высакахуткасных цягнікоў.

Сёння, 8 снежня, у Францыі скасавалі большасць чыгуначных рэйсаў у сувязі з агульнанацыянальнай забастоўкай супраць прапанаванай урадам пенсійнай рэформы. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на старонку Нацыянальнага грамадства чыгунак (SNCF) у Twitter.

Як паведамілі ў SNCF, сёння ў Францыі будзе курсаваць толькі адзін з шасці высакахуткасных цягнікоў, толькі адна з шасці прыгарадных электрычак і два з 10 рэгіянальных цягнікоў.

Акрамя таго, сёння былі скасаваныя тры з 5 міжнародных рэйсаў Eurostar і два з трох цягнікоў Thalys, якія курсуюць паміж Францыяй і Швейцарыяй, Гішпаніяй, Італіяй, Нямеччынай.

Таксама праз забастоўкі была моцная парушаная праца парыжскага метрапалітэна. У нядзелю былі зачыненыя 14 з 16 ліній парыжскага метро. Назіраюцца затрымкі ў працы аўтобусаў і трамваяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках