25 красавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі пабіў яркі рэкорд Раналду ў чэмпіянаце Гішпаніі

2
Мэсі пабіў яркі рэкорд Раналду ў чэмпіянаце Гішпаніі

Аргентынскі футбаліст абышоў партугальца па колькасці хет-трык.

У 16-м туры чэмпіянату Гішпаніі «Барселона» прымала на сваім полі «Мальёрку» і здабыла перамогу з лікам 5:2, піша unian.net.

У складзе каталонцаў трыма галамі вызначыўся форвард Ліянэль Мэсі - аргентынец забіваў на 17-й, 41-й і 83-й хвілінах.

Гэта дазволіла нападніку «Барсы» ўсталяваць новы рэкорд у гішпанскай Прымеры і абысці экс-футбаліста «Рэала» Крышціяну Раналду па колькасці хет-трык.

Мэсі аформіў 35-й хет-трык у Ла Лізе і на адзін абышоў Раналду, які ў 2018-м годзе пакінуў «Рэал» і перайшоў у «Ювентус».

«Барселона» набрала 34 балы і лідзіруе з турнірнай табліцы Прымеры, апярэджваючы «Рэал» толькі па дадатковых паказчыках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках