24 красавiка 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона пратэстоўцаў у Менску рушыла ў бок амбасады Расеі

14
Калона пратэстоўцаў у Менску рушыла ў бок амбасады Расеі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Беларусы маюць намер біцца за незалежнасць да канца.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што людзі ідуць да амбасады Расеі.

«Папярэдзім краіну, якая вядзе агрэсію супраць суседзяў, што Беларусь не пойдзе ні на якія дамовы, нягледзячы на любую пазіцыю Лукашэнкі, і што беларусы будуць да канца біцца за сваю незалежнасць і суверэнітэт», - сказаў палітык.

Пратэстоўцы працягваюць ісці па праспекце Машэрава і скандуюць «Далучайся!». Людзі таксама скандуюць «Не інтэграцыі - слава нацыі!», «Незалежнасць!».

Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Радыё Свабода»
Фото: «Радыё Свабода»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках