25 красавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуцкі шаман зноў адправіўся ў Маскву выганяць Пуціна

10
Якуцкі шаман зноў адправіўся ў Маскву выганяць Пуціна

Аляксандр Габышаў аднавіў паход у суправаджэнні сваіх спадарожнікаў.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які ішоў у Маскву "выганяць" прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а потым быў адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе паводле справы аб публічных закліках да экстрэмізму, зноў адправіўся ў расейскую сталіцу. Пра гэта паведамляе Сибирь.Реалии.

Ён адправіўся ў Маскву ў суправаджэнні двух спадарожнікаў 7 снежня. Мэта шамана тая ж – правесці абрад выгнання Пуціна.

Паводле словаў аднаго з паплечнікаў Габышава Яўгена Растокіна, шаман пастанавіў прадаўжаць паход пасля "гутаркі з духамі".

"Воля Бога будзе выкананая", – працытаваў Растокін шамана.

Ён нагадаў, што падпіска Габышава пра нявыезд мінула 14 кастрычніка, а ў ФСБ шаману сказалі, што ён – "вольны чалавек".

Габышаў з сакавіка 2019 года шэсць месяцаў ішоў уздоўж далёкаўсходніх трасаў у бок Масквы, адкуль у 2021 годзе збіраўся "выгнаць" Пуціна; ён мяркуе яго спараджэннем цёмных сілаў, з якім пад сілу справіцца толькі шаману. Габышаў выказваў меркаванне, што ў Расеі павінна быць народаўладдзе, і збіраўся ініцыяваць "народныя паўстанні".

Прыхільнік Габышава апавёў, што ў ноч на 19 верасня шамана звезлі "супрацоўнікі спецслужбаў". Гэта адбылося на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

Пасля гэтага прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Якуціі паведаміла, што шамана змясцілі ў псіхіятрычную лякарню ў Якуцку.

Пасля Габышава выправілі пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках