29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладая беларуска на акцыі за незалежнасць: Мае вочы расплюшчыліся

2
Маладая беларуска на акцыі за незалежнасць: Мае вочы расплюшчыліся

Другі дзень беларусы паказваюць натхняльнае адзінства і волю.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Маладая беларуска прыйшла на акцыю з плакатам «Мае вочы расплюшчыліся»:

«Зразумела, што Расея хоча ад нашай краіны, што яна рыхтуе нам. Мы пабачылі – і таму мы цяпер тут, на Плошчы.

Я не супраць сябраваць з Расеяй, але мы – асобная краіна.

Я была ўчора на акцыі. Быў такі ўзнёслы настрой, такі ўздым духу – я адчула, што мы ўсё ж такі адзіная нацыя і зможам абараніць незалежнасць. Я прадоўжу выходзіць на акцыі ў абарону незалежнасці. Нічога не баюся: я ж змагаюся за справядлівасць», – апавяла дзяўчына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках