24 красавiка 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таемныя пратаколы Пуціна і Лукашэнкі нелегітымныя»: Рэзалюцыя мітынгу ў Менску

12
«Таемныя пратаколы Пуціна і Лукашэнкі нелегітымныя»: Рэзалюцыя мітынгу ў Менску
ФОТА: «Радыё Свабода»

Удзельнікі акцыі за незалежнасць заклікалі міжнародную супольнасць увесці санкцыі супраць дыктатараў.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

На мітынгу на Кастрычніцкай плошчы была аднагалосна прынятая рэзалюцыя ў падтрымку незалежнасці Беларусі:

«Мы, грамадзяне Беларусі, выказваем свой катэгарычны пратэст супраць "глыбокай інтэграцыі" з РФ і заяўляем пра нелегітымнасць любых пагадненняў, якія падпішуць улады, прадстаўнікі рэжымаў Беларусі і Расеі.

Усе дамовы, таемныя пратаколы, падпісаныя дыктатарамі Лукашэнкам і Пуціным і іх даверанымі асобамі не будуць прызнавацца грамадзянамі Беларусі і мы не будзем ім падпарадкоўвацца».

Удзельнікі акцыі заклікаюць міжнародную супольнасць да салідарнасці з беларускім народам, не прызнаваць легітымнымі іх пагадненні і ўвесці санкцыі за з іх падпісанне.

«Беларусы маюць намер дамагацца вяртання сваіх правоў і свабодаў, у тым ліку права абіраць уладу. У беларускага народа хопіць сілаў абараніць незалежнасць. Імкненне да свабоды – не спыніць», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках