23 красавiка 2024, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына з плакатам «Бывай, нямытая Расея!»: Нас вельмі шмат – і гэта выдатна

5
Дзяўчына з плакатам «Бывай, нямытая Расея!»: Нас вельмі шмат – і гэта выдатна
ФОТА: «Наша Ніва»

Каб захаваць незалежнасць, трэба выходзіць на вуліцы, а не толькі пісаць каментары ў інтэрнэце.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Актывістка партыі «Народная Грамада, якая трымае ў руках плакат “Бывай, нямытая Расея!», апавяла журналістам пра ўдзел у пратэстах за незалежнасць:

«Калі ўкраінцы выходзілі на Майдан, у іх былі такія плакаты – таму я і ўзяла гэты лозунг.

Я ўваходжу ў “Народную Грамаду” і не прапускаю ні адной акцыі пратэсту.

Калі шчыра, не чакала, што ўчора будзе так шмат людзей. Нас было шмат – і гэта выдатна. Мы паклікалі людзей – і яны прыйшлі. І так і трэба: выходзіць на вуліцы, а не толькі пісаць каментары ў інтэрнэце.

Я заўсёды буду ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, таму што мне не ўсё роўна!»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках