29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча хоча набыць у Аўстрыі частку тэрыторыі

Польшча хоча набыць у Аўстрыі частку тэрыторыі

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі патлумачыў, чаму.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ягоная краіна хоча набыць у Аўстрыі тэрыторыі былога нацысцкага лагера смерці Маўтхаўзен-Гузен, у якім падчас Другой сусветнай вайны былі забітыя дзясяткі тысячаў палякаў. Пра гэта паведамляе АР.

Маўтхаўзен-Гузен, заснаваны ў 1938 годзе, стаў першым лагерам смерці, які нацысцкая Нямеччына пабудавала ў акупаванай Аўстрыі. Да вызвалення лагера саюзнымі войскамі ў 1945 годзе блізу 335 000 чалавек ўтрымліваліся там ва ўмовах, якія прывялі да масавай гібелі людзей.

Адзначаецца, што ў цяперашні час у раёне былога лагера смерці пабудаваныя жылыя будынкі і офісы кампаній. Урад Польшчы мяркуе, што гэта не адпавядае духу месца, на якім яны размешчаныя.

Паводле словаў Маравецкага, Варшава прапанавала набыць надзел у Аўстрыі, каб захаваць памяць пра ахвяраў нацысцкага рэжыму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках