20 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты засыпаюць Apple лістамі праз «расейскі Крым»

6
Еўрадэпутаты засыпаюць Apple лістамі праз «расейскі Крым»

Ініцыятар кампаніі - Пятрас Аўштравічус.

Больш за паўтара дзясятка дэпутатаў Еўрапейскага парламента звярнуліся да кіраўніцтва кампаніі Apple з лістом, у якім нагадалі, што Крым з'яўляецца часткай Украіны, і заклікалі карэктна пазначаць прыналежнасць паўвыспы ў праграмах Apple Maps і Weather.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Ініцыятарам звароту выступіў кіраўнік групы "Сябры Еўрапейскай Украіны" ў Еўрапарламенце Пятрас Аўштравічус. Кожны дэпутат накіроўвае ліст індывідуальна, каб у Apple звярнулі ўвагу на колькасць зваротаў. На ўчора, у першы дзень кампаніі, гэта зрабілі больш за 15 еўрадэпутатаў, паведамілі ў прадстаўніцтве Украіны ў ЕЗ.

У лісце, тэкст якога апублікавала ўкраінскае прадстаўніцтва, дэпутаты называюць пастанову Apple паказваць Крым часткай Расеі для расейскіх карыстальнікаў трывожнай саступкай уплыву расейскага ўрада.

"Сціранне тэрытарыяльнага суверэнітэту ў варунках геапалітычнага канфлікту вельмі трывожнае - міжнароднае права мае шанавацца вышэй за прыбытак", - гаворыцца ў лісце.

"Наша паведамленне з'яўляецца дакладным: ніводная краіна не можа стаяць вышэй за міжнароднае вяршэнства права, таму выклікае трывогу, што такія прыватныя кампаніі як Applе ахвочыя падважваць зазначаныя законы, каб падтрымліваць спажывецкія стасункі з РФ", - дадаюць еўрадэпутаты.

Парламентарыі заклікалі Apple адкарэктаваць абазначэнні Крыму ў адпаведнасці з міжнародным правам і служыць узорам не толькі ў развіцці тэхналогій, але і адпаведных этычных паводзінах.

"Немагчыма ігнараваць пакуты насельніцтва Крыма пад расейскай анэксіяй, у тым ліку выпадак Алега Сянцова, крымска-татарскага рэжысёра і актывіста, які стаў лаўрэатам прэміі Сахарава ў 2018 годзе пасля 5 гадоў несправядлівага зняволення. Шмат якія іншыя крымскія палітычныя вязні застаюцца зняволенымі ў Расеі паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў", - гаворыцца ў лісце.

Як вядома, кампанія Apple адрэагавала на расейскія патрабаванні і для расейскіх карыстальнікаў у сваіх праграмах стала пазначаць Крым часткай Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках