29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль уважае бамбаванне Ірана за магчымы сцэнар

4
Ізраіль уважае бамбаванне Ірана за магчымы сцэнар

Тэль-Авіў выступае супраць ядзернай праграмы Тэгерана.

Ізраіль уважае бамбаванне Ірана за магчымы варыянт дзеянняў, накіраваных на тое, каб Тэгеран спыніў вытворчасць ядзернай зброі. "Так, гэта варыянт", - адказаў міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац на адпаведнае пытанне ў інтэрв'ю італійскай газеце Corriere della Sera, якая выйшла ў свет у суботу, 7 снежня. "Мы не дазволім Ірану вырабляць ці іншым чынам атрымаць атамную зброю", - працягнуў Кац, які знаходзіцца са службовым візітам у Рыме, паведамляе "Нямецкая хваля".

Разам з тым ён растлумачыў, што вайсковы ўдар магчымы толькі тады, калі не застанецца іншых магчымасцяў уздзеяння на Іран. Санкцыі ЗША супраць іранскай эканомікі - дзейсны сродак ціску, але іх недастаткова, мяркуе кіраўнік МЗС Ізраіля. Паводле ягоных слоў, гэта пацвярджае захоп Тэгеранам танкераў іншых краін у Персідскай затоцы. Еўрапейскім краінам варта зрабіць больш жорсткім палітычны курс у дачыненні да Ірана, мяркуе Кац.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках