29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі суд заняўся злачынствамі Расеі на Данбасе

8
Гаажскі суд заняўся злачынствамі Расеі на Данбасе

Ён прыняў матэрыялы аб вайсковых злачынствах падчас баёў за Ілавайск і Дэбальцава.

Міжнародны крымінальны суд прыняў інфармацыйнае паведамленне ў дачыненні да вайсковых злачынстваў Расеі падчас баёў за Ілавайск і Дэбальцава, паведамляе unian.net.

«Сутнасць апавяшчэння складаецца з фактаў пазасудовых пакаранняў смерцю вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны прадстаўнікамі прарасейскай арганізаванай групы «Казацкі саюз «Вобласць войска Данскога» падчас баёў за Ілавайск у 2014 годзе і Дэбальцава ў 2015 годзе. Паведамленні будуць разглядацца Офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда разам з іншымі эпізодамі сур'ёзных парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права, учыненых прарасейскімі сіламі на Усходзе Украіны ў перыяд 2014-2019 гадоў. Украіна дала фота - і відэадовады, якія наўпрост паказваюць на факт захопу ўкраінскіх вайскоўцаў у палон, сведчанні відавочцаў забойстваў палонных, дакументы, якія пацвярджаюць смерць вайскоўцаў у палоне», - гаворыцца ў паведамленні на сайце Украінскага хельсінскага саюза ў правах чалавека.

Як адзначаецца, у прадстаўленні адлюстравана і практыка вядзення баявых дзеянняў «чужымі рукамі», гэта значыць прыцягненне Расейскай Федэрацыяй да канфлікту падкантрольных ёй незаконных узброеных фармаванняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках