29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

5
Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Гэта дваццаць пятае змяненне кошту аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе.

З 8 снежня ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма», піша tut.by.

- З улікам росту сусветных катыровак нафты, а таксама зніжэння курсу нацыянальнай валюты ў мэтах кампенсацыі НПЗ павялічаных выдаткаў на набыццё нафты кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 8 снежня 2019 года павялічваецца на 1 капейку, - праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 8 снежня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 61 капейку, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 71 капейку, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 93 капейкі, ДТ - 1 рубель 71 капейку.

Гэта дваццаць пятае змяненне кошту аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт паліва мяняўся 1 снежня: усе тыпы аўтамабільнага паліва падаражэлі на 1 капейку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках