У Мексіцы выявілі радовішча нафты аб'ёмам паўмільярда бараляў
2- 7.12.2019, 13:26
- 10,897
Гэтае адкрыццё назвалі самым важным за апошнія 40 гадоў.
Мексіканская дзяржаўная нафтагазавая і нафтахімічная кампанія Petróleos Mexicanos (Pemex) выявіла на сушы ў штаце Табаска на паўднёвым усходзе краіны буйное радовішча нафты, якое атрымала назву «Кескі». Пра гэта паведамляе выданне El Universal (пераклад – РБК).
«Мы можам пацвердзіць вам, спадар прэзідэнт, наяўнасць гіганцкага радовішча аб'ёмам 500 млн бар. нафтавага эквіваленту паводле катэгорыі 3P (даказаныя, верагодныя і магчымыя запасы. – РБК)», – сказаў генеральны дырэктар кампаніі Актавіа Рамэра Арапеса.
Pemex назвала гэтае адкрыццё самым важным з усіх, зробленых на поўдні краіны ў перыяд з 1987 года.
У лістападзе 2017 года Pemex абвесціла пра выяўленне «найважнейшага» за апошнія 15 гадоў нафтавага радовішча ў раёне Касамалоапан у штаце Веракрус, якое знаходзіцца за 72 км на поўдзень ад аднайменнага порта Веракрус. Запасы ацанілі на 1,5 млрд бар.
Папярэдні прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета казаў, што кампанія сутыкнулася з падзеннем узроўню здабычы нафты. На той момант узровень здабычы нафты «ў найлепшым выпадку» дасягаў 2,1 млн бар. за дзень.