20 красавiка 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мадрыдзе прайшоў паўмільённы Марш за клімат

3
У Мадрыдзе прайшоў паўмільённы Марш за клімат
ФОТА: EPA / UPG

У шэсці ўдзельнічала экаактывістка Грэта Тунберг.

У Мадрыдзе прайшоў шматтысячны марш з патрабаваннем ужыць захады для барацьбы з кліматычнымі зменамі. У ім удзельнічала швэдская экаактывістка Грэта Тунберг, прадстаўнікі індзейскіх народаў і арганізацый Greenpeace, Эколагі ў дзеянні, Альянс за клімат, 2020 Паўстанне за клімат, руху Пятніцы дзеля будучыні, піша El Pais (пераклад – korrespondent.net).

Паводле звестак арганізатараў Маршу за клімат – канфедэрацыі экалагічных групаў Эколагі ў дзеянні, да акцыі далучылася больш за паўмільёна чалавек.

"Сёння мы гаворым пра марш за клімат #6DPorElClima, у рамках якога больш за 500 тысячаў чалавек выйшлі на вуліцы", – гаворыцца ў Twitter Эколагаў у дзеянні.

Нагадаем, Тунберг прыехала ў Мадрыд на цягніку з Лісабона, куды яна прыбыла на прыватным катамаране Vagabonde. Плаванне, якое пачалося ад берагоў ЗША, доўжылася тры тыдні.

ФОТА: EPA / UPG
ФОТА: EPA / UPG
ФОТА: EPA / UPG
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках