Плыўчыха Настасся Шкурдай устанавіла рэкорд Еўропы сярод юніёраў
- 6.12.2019, 20:35
- 8,535
На чэмпіянаце Еўропы ў Глазга беларуска пераадолела дыстанцыю 50 мэтраў батэрфляем за 25,28 сэкунды.
Паспяховым для берасцейкі Настассі Шкурдай выдаўся чацвер на плавальным Еўрафоруме. Беларуска ўжо ў папярэднім заплыве апынулася ў топ-5 лідэраў з вынікам 25,64 сэкунды, але ў паўфінале і фінале яшчэ дадала тэмпу, піша «Вечерний Брест».
Пазіцыя Шкурдай у выніковым пратаколе не мянялася - стабільна пятая. Але сэкунды ў фінальным заплыве сталіся фантастычнымі. 25,28 - гэта новы рэкорд краіны на кароткай вадзе, а таксама новы рэкорд Еўропы сярод юніёраў. Пераможцы - французцы Мэлані Эні - Шкурдай саступіла 0,72 сэкунды.