Фотафакт: У Менску МАЗ выштурхнуў маршрутку на ходнік
7- 6.12.2019, 18:54
- 13,031
ДТЗ адбылося пры пераездзе грузавіка на іншую паласу.
Маршрутнае таксі вылецела на ходнік пасля сутыкнення з грузавіком на сталічным праспекце Пераможцаў. Пра гэта tut.by паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Здарэнне адбылося 6 снежня, а 17.00. Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца МАЗа ехаў з боку вуліцы Гвардзейскай у кірунку вуліцы Ігнаценка ў другой паласе. Пры пераездзеў першую паласу ён рэзнуўся ў маршрутнае таксі Mercedes. Ад удару мікрааўтобус вылецеў на ходнік.
У выніку ДТЗ кіроўца маршруткі атрымаў траўмы і для абследавання быў дастаўлены ў лякарню. Пасажыраў Mercedes медыкі агледзелі на месцы. Шпіталізацыя ім не спатрэбілася.