29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук: Шэрагі апазіцыі папоўніліся

4
Гамяльчук: Шэрагі апазіцыі папоўніліся
АРХІЎНАЕ ФОТА

Улада сябе вычарпала і рэагуе вельмі нервова.

У Гомелі незалежныя назіральнікі падвялі вынікі сваёй працы на апошніх «парламенцкіх выбарах», перадае «Радыё Рацыя».

Арганізатар сустрэчы Уладзімір Кацора адзначае, што адным з дасягненняў «выбарчай кампаніі» стала папаўненне шэрагаў апазіцыі неабыякавымі грамадзянамі.

Грамадскі актывіст Андрэй Толчын канстатуе, што ўлады вельмі нервова рэагавалі на апазіцыйных кандыдатаў і назіральнікаў:

- Улада нервова рэагавала на больш яркіх асоб. Чаму? Яна проста вычарпала ўсе сродкі, якімі можна ўздзейнічаць на людзей. Людзі ведаюць, што «выбары» - гэта фікцыя.

У сустрэчы дэмакратычнага актыву ў Гомелі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Удзельнікі сустрэчы пастанавілі, што для вяртання Беларусі на дэмакратычны шлях развіцця альтэрнатывы грамадскаму супраціву, у тым ліку праз актыўны ўдзел у назіранні і ў мірных акцыях пратэсту, няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках