23 красавiка 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія можа пазбавіцца права голасу ў ААН

2
Бразілія можа пазбавіцца права голасу ў ААН

Краіна два гады не плаціць у бюджэт ААН.

Бразілія можа пазбавіцца права голасу ў Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый праз двухгадовую затрымку выплат у яе рэгулярны бюджэт, піша finanz.ru.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.

"Мы працягваем кантакты з прадстаўнікамі Бразіліі з нагоды іх унёску", - сказаў ён.

Пры гэтым Дзюжарык адзначыў, што 19 артыкул Статута ААН "выразна кажа аб магчымасці прыпынення права голасу" у такім выпадку. Адпаведны артыкул абвяшчае, што "чалец арганізацыі пазбаўляецца права голасу ў Генеральнай Асамблеі, калі сума яго запазычанасці роўная або перавышае суму ўнёскаў, за два поўныя папярэднія гады".

У кастрычніку генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш абвясціў пра фінансавы крызіс у ААН і ўвёў у штаб-кватэры меры жорсткай эканоміі. У тым ліку быў абмежавана час пасяджэнняў Генеральнай асамблеі і Рады бяспекі, выключаныя некалькі эскалатараў і нават фантан перад будынкам штаб-кватэры ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках