28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск напісаў матывацыйны ліст камандзе Tesla

2
Ілон Маск напісаў матывацыйны ліст камандзе Tesla
ІЛОН МАСК

Вядомы бізнэсовец назваў галоўныя прыярытэты працы кампаніі.

Канец года і квартала азначае для работнікаў Tesla традыцыйны аўрал. Кіраўнік кампаніі паказаў, на якіх кірунках трэба засяродзіцца і толькі адзін з іх звязаны з аўтамабілямі.

У сваім штогадовым матывацыйным лісце для працаўнікоў кампаніі Маск засяродзіў увагу на двух кірунках: пастаўцы электракараў і, нечакана, усталяванню сонечных панэляў, паведамляе Electrek.

Больш электрамабіляў

Першым па важнасці прыярытэтам Маск называе "дастаўку пакупнікам усіх аўтамабіляў" - бадай, усіх, вырабленых у канцы 2019 года. У трэцім квартале Tesla ўжо паставіла рэкорд, толькі крыху не дацягнуўшы да запаветнай адзнакі 100 тысяч аўто. Паводле папярэдніх падлікаў экспэртаў, у снежні кожны тыдзень будзе рэкордным для Tesla, і, магчыма, кампанія ўсё ж пераадолее гэтую планку.

Зрэшты, некаторыя экспэрты думаюць, што кампаніі трэба ставіць рэкорды не ў тэмпах продажаў, а па прыбытку. І відавочна ў Tesla гэта выдатна разумеюць і ўжо гатовыя да такіх рэкордаў.

Больш сонечнай энэргіі

Другі паводле важнасці прыярытэт для Ілона - "нарошчванне аб'ёмаў усталявання сонечных панэляў". Бізнэс, доўгі час прыносіў Tesla толькі шматмільённыя страты і расчараванні, аднак нядаўна пачаў ажываць.

У мінулым квартале кампанія ўстанавіла 43 МВт панэляў, а таксама запусціла паслугу арэнды: хатняй гаспадарцы усталяванне сістэмы каштавацьме ўсяго 50 даляраў за месяц.

Відавочна 2020 год для Tesla і Ілона Маска будзе насычаным. Працягнецца праца над новым пікапам Cybertruck і Model Y, акрамя таго Маск яшчэ ў канцы года паспеў анансаваць некалькі цікавых праектаў. Таму работы ў 2020 годзе будзе больш чым дастаткова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках