20 красавiка 2024, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэйн Прынс: Хачу атрымаць пашпарт, выступаць за Беларусь і мець вялікі ўплыў на яе гульню

Шэйн Прынс: Хачу атрымаць пашпарт, выступаць за Беларусь і мець вялікі ўплыў на яе гульню
ШЭЙН ПРЫНС

Амерыканскі нападнік мае намер змяніць спартовае грамадзянства.

Амерыканскі нападнік Шэйн Прынс ацаніў сваю гульню ў менскім "Дынама", а таксама прызнаўся, што па-ранейшаму мае намер змяніць спартовае грамадзянства на беларускае.

¬– Зразумела, я незадаволены. Мая статыстыка і статыстыка іншых хакеістаў рэальна адлюстроўвае тое, як мы цяпер гуляем.

Асабістая статыстыка наўпрост залежыць ад камандных выступаў. Чым лепш гуляе каманда, тым лепшая твая статыстыка. Чым лепш гуляеш ты, тым лепшыя вынікі каманды. Не здымаю з сябе адказнасці, мае паказнікі расчароўваюць. Так, я прайшоў праз драфт адмоваў, і гэта было непрыемна. Але гэта стала сігналам, што я павінен гуляць лепш.

Я сапраўды імкнуся з усіх сілаў, аддаю сябе трэніроўкам і гульні цалкам. Хачу выступаць у гэтай камандзе, хачу быць лідарам каманды. Хачу атрымаць пашпарт, гуляць за зборную Беларусі і мець вялікі ўплыў на яе гульню, – прыводзіць словы Прынса belarushockey.com са спасылкай на праграму "Авертайм" на "Беларусь 5".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках