20 красавiка 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў Меркель «фантастычнай жанчынай»

3
Трамп назваў Меркель «фантастычнай жанчынай»
ФОТА: MATTEO CIAMBELLI / NURPHOTO / GETTY IMAGES

Прэзідэнт ЗША зрабіў такую заяву на фоне крытыкі краінаў NATO.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер, 6 снежня, ухвальна адгукнуўся пра федэральную канцлерку Нямеччыны Ангелу Меркель (Angela Merkel), назваўшы яе "фантастычнай жанчынай". Камплімент быў выказаны амерыканскім лідарам у час праведзенага ў Белым доме афіцыйнага абеду з амбасадарамі краінаў-сябровак Рады Бяспекі ААН, паведамляе dw.com.

Як паведамляе інфармагенцтва dpa, у пачатку прыёму Трамп выказаў крытыку на адрас дзяржаваў-удзельніцаў Паўночнаатлантычнай дамовы, якія, з ягонага гледзішча, не дасягаюць пастаўленых NATO мэтаў. Пры гэтым прэзідэнт ЗША не ўказаў, якія канкрэтна краіны ён мае на ўвазе.

У сваю чаргу сталы прадстаўнік Нямеччыны пры ААН Крыстоф Хойсген (Christoph Heusgen), звяртаючыся да Трампа, заўважыў: "Я задаўся пытаннем, каго вы мелі на ўвазе, кажучы пра NATO". У апошні час Трамп не раз крытыкаваў хаўруснікаў ЗША ў NATO, у першую чаргу Нямеччыну, за занадта нізкія, на ягоную думку, выдаткі на абарону.

Адказваючы Хойсгену, амерыканскі лідар заўважыў, што гэта – тэма вельмі цікавай гутаркі, якую ён "нядаўна вёў і з Ангелай", відавочна маючы на ўвазе сваю сустрэчу з канцлеркай Нямеччыны ў рамках саміту краінаў-чальцоў NATO, які праходзіў у Лондане з 3 да 4 снежня. "Яна фантастычная жанчына, сапраўды фантастычная жанчына", – заявіў пры гэтым Трамп.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках