18 красавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва звярнула ўвагу Еўракамісіі на БелАЭС

5
Літва звярнула ўвагу Еўракамісіі на БелАЭС

Літва просіць Еўракамісію падлучыцца да нагляду за БелАЭС да ўводу яе ў эксплуатацыю.

Міністр энэргетыкі Літвы Жыгімонта Вайчунас у Брусэлі папрасіў новую Еўракамісію (ЕК) як мага хутчэй звярнуцца да Беларусі з заклікам правесці ў жыццё рэкамендацыі што да Беларускай АЭС (БелАЭС) яшчэ да ўводу яе ў эксплуатацыю, паведамляе delfi.lt.

Міністэрства энэргетыкі паведаміла, што ўсе краіны-сябры Еўразвязу (ЕЗ) атрымалі ад імя Літвы дакумент «аб недапушчальнай сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з нявыкананымі рэкамендацыямі што да стрэс-тэстаў».

Ж. Вайчунас у аўторак на сустрэчы з новым камісарам энэргетыкі Кадры Сімсан абмеркаваў праблематыку БелАЭС. На просьбу Літвы ў сераду парадак дня пасяджэння Рады энэргетыкі дапоўнены пытаннем пра БелАЭС і правядзенне ў жыццё зробленых падчас стрэс-тэстаў рэкамендацый у бяспецы.

Міністр нагадаў міністрам краін-сябраў ЕЗ і ЕК, што Беларусь падкрэслена стараецца паскорыць будаўніцтва БелАЭС і адначасова зацягвае працэс стрэс-тэстаў, а таксама ўсё яшчэ не ўзяла абавязанні правесці ў жыццё рэкамендацыі, дадзеныя групай экспэртаў ЕЗ у 2018 годзе.

Са слоў Ж. Вайчунаса, Літва спадзяецца на актыўныя дзеянні ЕК і яе палітычнае лідарства ў плане забеспячэння таго, каб пры будаўніцтве АЭС па суседстве з ЕЗ выконваліся самыя высокія міжнародныя стандарты ядзернай бяспекі.

«Стрэс-тэсты ЕЗ – добры і карысны сродак, калі ўсе рэкамендацыі незалежных экспэртаў праводзяцца ў жыццё да пачатку эксплуатацыі ядзерных рэактараў. Аднак у выпадку з Беларуссю мы з усёй відавочнасцю назіраем, што існуе рэальная пагроза і намаганні Беларусі, накіраваныя на тое, каб БелАЭС была ўведзеная ў эксплуатацыю без выканання хаця б асноўных патрабаванняў ядзернай бяспекі», - сказаў міністр для прэс-рэлізу.

«У такім выпадку ініцыятывы ЕЗ у павышэнні ядзернай бяспекі бясплодныя. Сёння яшчэ не позна змяніць сітуацыю», - дадаў ён.

Літва крытыкуе будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы, паблізу літоўскай мяжы праз бяспеку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках