25 красавiка 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прызначылі за хакера з РФ самую буйную ў гісторыі ўзнагароду

4
ЗША прызначылі за хакера з РФ самую буйную ў гісторыі ўзнагароду

Сума ўражвае.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША гатовы выплаціць за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць меркаванага лідара хакерскай групоўкі Evil Corp (таксама вядомая як Dridex Gang) Максіма Якубца, $5 млн.

У паведамленні міністэрства юстыцыі ЗША адзначаецца, што ўзнагарода за Якубца, якога ўлады ЗША і Вялікабрытаніі абвінавачваюць у кіраўніцтве групай хакераў, якая выкрала больш за $100 млн, стала самай вялікай з усіх, якія калі-небудзь прызначаліся за галаву кіберзлачынцы, паведамляе РБК.

Дагэтуль лідарам па гэтым паказчыку лічыўся іншы расеец - Яўген Багачоў, за якога ў 2015 годзе была прызначаная ўзнагарода ў $3 млн. Паводле звестак ФБР, ён удзельнічаў у шырокамаштабным вымаганні, а таксама заражаў кампутары пацярпелых вірусам пад назвай Zeus («Зеўс»), якія выкарыстоўваліся для крадзяжу сродкаў з рахункаў у банках.

У апублікаваным на сайце Дзярждэпартаменце спісе асоб, за інфармацыю пра якіх прапанаваная ўзнагарода, Якубец пакуль не згадваецца, аднак пасля ўключэння ён стане ў рэйтынгу адным з двух лідараў. Тыя ж $5 млн Дзярждэп гатовы заплаціць толькі за грамадзяніна Кітая Лі Фанвея, які, паводле звестак ведамства, дапамагаў Ірану абыходзіць накладзеныя на краіну санкцыі.

Паводле звестак уладаў ЗША, прыкладна тым жа займалася і кіраваная Якубцом Evil Corp, уключаная 5 снежня Мінфінам ЗША ў санкцыйны спіс. Паводле звестак ведамства, групоўка адказная за распрацоўку і распаўсюджванне шкоднаснай праграмы Dridex, якая выкарыстоўвалася для заражэння кампутараў 300 банкаў і фінансавых кампаній больш чым у 40 краінах.

Нароўні з іншым удзельнікам Evil Corp Ігарам Турашавым Якубец увайшоў у спіс «самых шуканых кіберзлачынцаў», апублікаваны на сайце ФБР.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках