28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйфелевая вежа і іншыя турыстычныя месцы Парыжа зачыненыя праз забастоўкі

2
Эйфелевая вежа і іншыя турыстычныя месцы Парыжа зачыненыя праз забастоўкі
ФОТА: MATTHEW CHILDS/REUTERS

Французы пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы.

Некаторыя з асноўных турыстычных славутасцяў Парыжа былі вымушаныя зачыніцца праз недахоп персаналу ў сувязі з агульнанацыянальнай забастоўкай.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Local.

Хоць супрацоўнікі музеяў і турыстычных цэнтраў не страйкуюць, яны сутыкнуліся з цяжкасцямі даезду на працу, бо транспарт не ездзіць.

Эйфелева вежа і музей д'Орсэ зачыненыя праз недахоп персаналу. Луўр, Цэнтр Пампіду і іншыя музеі выступілі з папярэджаннем, што некаторыя часткі музеяў і экспанаты будуць зачыненыя.

У чацвер, 5 снежня, у Францыі аб'яўленае агульнанацыянальная забастоўка супраць пенсійнай рэформы, якую рыхтуе ўрад, выконваючы перадвыбарныя абяцанні прэзідэнта Эмануэля Макрона.

Галоўнай рухаючай сілай пратэсту як звычайна сталі транспартнікі, якія абвясцілі бестэрміновую забастоўку. Чыгуначны рух практычна паралізаваны ў краіне, а таксама ў Парыжы, дзе страйкуе грамадскі транспарт.

Праз забастоўкі настаўнікаў зачыненыя дзве траціны школ. Страйкуюць энэргетыкі, авіядыспетчары і бальніцы. Акцыі пратэсту праводзяць паліцэйскія і супрацоўнікі судоў.

Прычына пратэсту - радыкальная рэформа пенсійнай сістэмы, абяцаная прэзідэнтам Макронам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках