28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы будуць па-новаму ўвозіць з-за мяжы некаторыя тавары

21
Беларусы будуць па-новаму ўвозіць з-за мяжы некаторыя тавары

Калі і што зменіцца?

З 1 студзеня 2020 года беларусы будуць паводле новых правілаў увозіць з-за мяжы непадзельныя тавары, вага якіх перавышае 35 кілаграмаў. Пра гэта паведамляе Гарадзенская рэгіянальная мытня.

Мытнікі спасылаюцца на пастанову Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі. Цяпер за такія тавары трэба плаціць мыту з усяго кошту тавару, а з новага года – толькі з перавышэння лімітаў у вазе або кошце. Гэта значыць, беларусам стане больш выгадна ўвозіць «цяжкія» тавары, піша tut.by.

Непадзельным уважаецца тавар, вага якога большая за 35 кілаграмаў. Гэта адзін прадмет у сабраным або разабраным выглядзе, у тым ліку некамплектны або незакончаны, падзел якога прывядзе да змены ягонага прызначэння. Пры ўзважванні ўлічваецца вага ўпакоўкі, у якой прадавалася рэч, без якой яна не можа абыходзіцца да таго, як ёю пачнуць карыстацца.

Цяпер незалежна ад кошту непадзельнага тавару, ягонай вагі і частаты перасячэння вамі мяжы трэба заплаціць мыты, падаткі паводле адзінай стаўкі 30% ад кошту, але не менш як 4 еўры за 1 кiлаграм агульнай вагі.

Як зменіцца мыта?

Мытнікі прыводзяць прыклад з увозам пасудамыйнай машыны вагой 36 кілаграмаў і коштам 300 еўраў. Цяпер за яе ўвоз трэба выплаціць мыту 144 еўры (гэта значыць 36 кг памнажаем на 4 еўры = 144 еўры). Дадаткова трэба аплаціць збор за мытныя аперацыі 10 рублёў.

З 1 студзеня 2020 года пад увоз такой пасудамыйнай машыны трэба будзе заплаціць мыту 44 еўры + 10 рублёў збору. Але гэтая сума для тых, хто перасякае мяжу не часцей чым раз на тры месяцы. Гэта значыць, пасудамыйная машына ўпісваецца ў ліміты з коштам (500 еўраў), але перавышае ліміты ў вазе (25 кілаграмаў) – на 11 кілаграмаў (36 - 25 = 11).

Цяпер беларусы могуць бязмытна ўвезці ў Беларусь тавары на 500 еўраў і вагой да 25 кілаграмаў. Пры ўездзе часцей за адзін раз на 3 каляндарныя месяцы норма бязмытнага ўвозу тавараў складае 300 еўраў і 20 кілаграмаў.

Калі завезці гэтую пасудамыйную машыну захоча беларус, які перасякае мяжу часцей за адзін раз на месяц, то трэба будзе заплаціць мыту 60 еўраў.

Нагадаем, з 1 студзеня 2020 года ў Беларусі знізяць мыту за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках