16 красавiка 2024, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пад заклік трапляюць нават тыя, у каго адтэрміноўка

10
У Беларусі пад заклік трапляюць нават тыя, у каго адтэрміноўка

Што адбываецца?

У лютым гэтага года Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што ў войску не стае навабранцаў. Амаль імгненна дзяржаўная машына пачала дзейнічаць.

23-гадовы Аляксандр Аўсянікаў жыве ў паселішчы Бароўка Лепельскага раёна з бабуляй і маці, піша «Белсат».

«У гэтым лістападзе са мной звязаўся начальнік аддзела прызыву. Ён мне паведаміў, што я падлягаю прызыву ў войска, - кажа малады чалавек. - Я быў вельмі здзіўлены, бо на гэты момант у мяне адтэрміноўка да 2023 у сувязі з тым, што мая маці мае інваліднасць II групы».

Пасля такіх навін Аляксандр адправіўся ў сталіцу на прыём да намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Але там нашаму герою замест тлумачэнняў выдалі накіраванне на медычны агляд для набору ў войска.

У маці Аляксандра - псіхічнае захворванне. Суд прызнаў яе недзеяздольнай: жанчына не можа жыць без старонняй дапамогі і догляду.

«Маёй маме неабходны пастаянны догляд. Яна не робіць нават элементарнага. Даводзіцца гатаваць ежу, карміць яе, выконваць за яе ўсё магчымае», - распавядае Аляксандр Аўсяннікаў.

Кожны тыдзень Аляксандр на чатыры дні з'язджае з Бараўкі ў Менск на працу. У гэты час за Аленай даглядае яе маці, але Аляксандр увесь час на сувязі з домам.

Афіцыйна апякун Алены - яе 70-гадовая маці, Надзея Кардаш. Цяпер яна вельмі шкадуе, што аформіла апякунства на сябе, а не на ўнука. Жанчына кажа, што без яго дапамогі ёй цяжка спраўляцца.

«У сувязі з маім узростам мне цяжка аказваць паўнавартасную дапамогу сваёй дачцэ», - кажа Надзея.

Каб вырашыць праблему з прызывам у войска, Аляксандр Аўсяннікаў звярнуўся па дапамогу да праваабаронцы. Разам з Алегам Воўчакам, кіраўніком арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», ён адправіўся ў ваенкамат высветліць, чаму адтэрміноўка раптам стала несапраўднай.

«Цяпер мы з Аляксандрам пойдзем у раённую пракуратуру, - кажа Алег Воўчак, - каб атрымаць афіцыйныя тлумачэнні».

Тым часам карэспандэнт праграмы «Маю права» таксама паспрабаваў узяць каментар у Сяргея Сініцкага, намесніка пракурора Лепельскага раёна.

«Я проста не ўпаўнаважаны, я - не афіцыйны прадстаўнік пракуратуры», - вось што пачулі мы ад намесніка раённага пракурора.

Пасля візіту ў пракуратуру ў Аляксандра Аўсяннікава і Алега Воўчака з'явілася надзея, што сітуацыя з адтэрміноўкай як мінімум не пагоршыцца.

«Ніякіх рашэнняў па справе Аляксандра пакуль няма. Але адназначна, як мы зразумелі з вуснаў намесніка пракурора, адтэрміноўка ў яго законная, - распавядае Воўчак. - У любым выпадку, яны павінны сабраць усе дакументы і даць ацэнку яго прыдатнасці да войска і з адтэрміноўкай».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках