25 красавiка 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва: Абагульненым сімвалам эмігранта мог бы стаць беларус за стырном фуры

Літва: Абагульненым сімвалам эмігранта мог бы стаць беларус за стырном фуры

У Літве расце колькасць замежнікаў, якія працуюць.

Як паведамляе Delfi, часцей за ўсё разам з літоўцамі працуюць беларусы, расейцы і ўкраінцы. Паводле звестак прадстаўніка CVMarket.lt Райманда Татарэлітэ, на працягу двух гадоў колькасць замежнікаў на літоўскім рынку падвоілася - з 0,8% у трэцім квартале 2017 года да 1,8% у красавіку-чэрвені 2019 года.

Больш за ўсё іншаземцаў (амаль 17 000) працуюць кіроўцамі вялікагрузных машын, астатнія - у сферы будаўніцтва і прамысловасці.

- Блізу 600 будаўнікоў, крыху больш тынкоўшчыкаў, 900 бетоншчыкаў, 1200 зваршчыкаў, больш за 300 электрыкаў, 120 кухароў. Замежнікі працуюць не толькі простымі рабочымі, 130 з іх узначальваюць заснаваныя ў Літве кампаніі, установы ці арганізацыя. У публічнай прасторы з'яўляецца інфармацыя пра замежнікаў, якія працуюць не толькі ў сталіцы, але і ў правінцыі, не толькі на будоўлі або за стырном аўто, але і ў офісах, - сказала Татарэлітэ.

Паводле звестак апытання, праведзенага CV Market, у якім удзельнічалі 1196 работнікаў літоўскіх кампаній, кожны 5 жыхар Літвы працуе з калегамі-замежнікамі. Часцей за ўсё згадваюць грамадзян Беларусі, Расеі і Украіны, найбольшая іх колькасць працуе ў транспартным і будаўнічым сектарах.

- У Літве абагульненым сімвалам эмігранта мог бы стаць украінец ці беларус за стырном фуры як аналаг паляка-сантэхніка, які праславіўся на Захадзе ў 2004-2005 гг., - сказала Татарэлітэ.

11,3% удзельнікаў апытання, якія працуюць з замежнікамі, сказалі, што працуюць з расейцамі або беларусамі. 10,7% заўважылі, што працуюць з украінцамі. На трэцім месцы па колькасці згадак былі эстонцы, латышы і палякі (6,4%), на чацвёртым - прадстаўнікі розных Заходніх еўрапейскіх краін, якія звычайна займаюць кіруючыя пасады (5,5%).

- Нягледзячы на тое, што апошнім часам працаўнікоў з Украіны сталі перавабліваць Польшча і Нямеччына, можна смела прагназаваць, што колькасць замежнікаў у Літве будзе расці, - адзначыла Татарэлітэ. - Ідуць усё больш рэзюмэ з Украіны, Беларусі, краін Азіі і нават больш развітых чым Літва краін.

Адзначым, што нядаўна Міністэрства аховы здароўя Польшчы апублікавала статыстыку па лекарах, якія з'язджаюць з нашай краіны ў Польшчу. Цяпер там працуе 231 лекар з Беларусі. А ў Федэральнай медыцынскай асацыяцыі Нямеччыны, паводле звестак на 31 снежня 2018 гада ў Нямеччыне знаходзілася 430 лекараў з Беларусі. У суседнюю Літву беларускія лекары едуць нашмат радзей. У 2018 годзе ліцэнзіі медыцынскай практыкі практыкуючага лекара былі выдадзены двум лекарам з Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках