28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтару «Невыноснай лёгкасці быцця» праз 40 гадоў вярнулі грамадзянства

2
Аўтару «Невыноснай лёгкасці быцця» праз 40 гадоў вярнулі грамадзянства
МІЛАН КУНДЭРА
ФОТА: BERTRAND RINDOFF PETROFF/GETTY IMAGES

Мілан Кундэра быў пазбаўлены грамадзянства ўладамі сацыялістычнай Чэхаславаччыны ў 1979 годзе.

Пісьменнік Мілан Кундэра, які нарадзіўся ў Чэхаславаччыне, але вось ужо больш за сорак гадоў жыве ўва Францыі, прыняў грамадзянства Чэхіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце чэскага пасольства ў Парыжы, паведамляе РБК.

«Найвялікшы чэскі пісьменнік зноў з'яўляецца грамадзянінам краіны, у якой ён нарадзіўся і на мове якой ён пісаў свае найвялікшыя творы», - гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Кундэра быў пазбаўлены грамадзянства ўладамі сацыялістычнай Чэхаславаччыны ў 1979 годзе, а ў 1981 годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Ён застаўся французскім грамадзянінам нават пасля развалу ЧССР і стварэння Чэскай Рэспублікі. З тых часоў Кундэра неаднаразова прыязджаў у Чэхію, аднак заўсёды рабіў гэта інкогніта.

У пасольстве растлумачылі, што дакумент аб прыняцці грамадзянства ўручыў Кундэру пасол Чэхіі ў Францыі Пётр Друлак. У інтэрв'ю газеце Pravo дыпламат расказаў, што Кундэра, які 40 гадоў не цікавіўся вяртаннем яму грамадзянства і нават адмаўляўся ад яго, пагадзіўся прыняць чэскі пашпарт пасля таго, як летась яму прапанаваў гэта падчас асабістай сустрэчы ў Парыжы прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш. Пасол таксама выказаў здагадку, што на пазіцыю Кундэры паўплывала нядаўняе святкаванні ў Чэхіі ягонага 90-гадовага юбілею.

«Мілан Кундэра не любіць пафасу. Я ўручыў яму дакумент аб грамадзянстве ў ягонай парыжскай кватэры, там не было ні сцягоў, ні дзяржаўнага гімна», - распавёў Друлак, выказаўшы надзею на тое, што, стаўшы грамадзянінам Чэхіі, пісьменнік скасуе забарону на пераклад на чэскую мову тых твораў, якія ён напісаў ужо на французскай.

Кундэра - самы вядомы з пісьменнікаў чэскага паходжання, якія яшчэ жывуць. Найбольшую вядомасць атрымалі ягоныя раманы «Невыносная лёгкасць быцця» (1984), «Жарт» (1967), «Кніга смеху і забыцця» (1978, пасля яе публікацыі ў Парыжы пісьменнік быў пазбаўлены грамадзянства ЧССР), а таксама раманы на французскай - «Няспешная» (1993), «Сапраўднасць» (1998), «Няведанне» (2000) і «Урачыстасць нязначнасці» (2014).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках