29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Пэўная дэвальвацыя ў наступным годзе чакаецца

4
Леў Марголін: Пэўная дэвальвацыя ў наступным годзе чакаецца
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Беларускі рубель можа аслабнуць ад 10 да 20%.

Эканаміст Леў Марголін пракаментаваў сайту udf.by перспектывы беларускага рубля ў 2020 годзе.

«Мяркуючы з таго, які курс урад заклаў у бюджэт на 2020 год (сярэднегадавы курс беларускага рубля да даляра складзе Br2,2447 - заўв.), то пэўная дэвальвацыя - 10-15-20% - чакаецца. Калі сярэднегадавы курс 2,24 - значыць, да канца 2020 года курс цалкам можа скласці і Br2,30 і Br2,35», - сказаў Марголін.

Разам з тым эканаміст мяркуе, што ўлады ўлічылі мінулыя памылкі, калі пасля хуткага росту заробкаў адбывалася рэзкая дэвальвацыя.

«Цяпер Нацыянальны банк вядзе значна больш узважаную палітыку, чым гэта было, скажам, перад выбарамі-2010. Таму я б не стаў чакаць разавай моцнай дэвальвацыі», - падкрэсліў Марголін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках