25 красавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскай калоніі асуджаны паводле артыкула 328 абвесціў галадоўку

1
У магілёўскай калоніі асуджаны паводле артыкула 328 абвесціў галадоўку

Яму адмовілі ў скарачэнні тэрміну.

У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвесціў галадоўку. Мужчыну клічуць Аляксей Манкевіч. На стан 2 снежня ён галадае ўжо пяты дзень, паведамляе «Магілёўская вясна».

Вядома, што Аляксею Манкевічу блізу 27 гадоў і родам ён з Жодзіна. Ён быў асуджаны за набыццё марыхуаны паводле мінімуму ч. 3 артыкула 328 КК Беларусі «Незаконны зварот наркотыкаў» (раней мінімум меркаваў 8 гадоў пазбаўлення волі, – заўв.рэд.).

Акрамя амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі, абвешчанай у чэрвені гэтага года, улады таксама прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, знізіўшы ніжнюю мяжу пакарання паводле ч.2 і ч.3 артыкула 328 на два гады: з пяці да трох гадоў паводе часткі 2 (незаконны з мэтай збыту зварот наркотыкаў) і з васьмі да шасці гадоў паводле часткі 3 (тыя ж дзеянні, учыненыя групай асобаў або паўторна).

На зніжэнне тэрміну менавіта на два гады спадзяваўся і Манкевіч.

Аднак з цьмянай прычыны суд знізіў ягонае пакаранне толькі на год (альбо яшчэ менш). Ніякага абгрунтавання такой пастановы асуджанаму не прад'явілі.

Раней Аляксей Манкевіч не быў злосным парушальнікам рэжыму і сур'ёзных спагнанняў не меў. Таму ў адказ ён і заявіў пра пачатак галадоўкі пратэсту, пра што прасіў паведаміць сваю маці праз іншых асуджаных.

На сёння вядома, што адміністрацыя ВК-15 у адказ адправіла нязгоднага ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і не надае інцыдэнту ніякай агалоскі. Там Аляксей Манкевіч сядзіць у камеры-адзіночцы. Каб прымусіць яго спыніць галадоўку, адміністрацыя калоніі прадпрымае захады для арганізацыі калектыўнай адказнасці сярод іншых асуджаных.

Гэта значыць, што іншых арыштантаў, якія знаходзяцца ў бараку ўзмоцненага рэжыму (Бур) – яны ўжо лакалізаваныя ад іншых асуджаных за неналежныя паводзіны – пазбаўляюць некаторых выгодаў на перыяд галадоўкі непажаданага. Такім чынам, яны павінны паўплываць на пратэстоўца і пераканаць яго адмовіцца ад сваіх намераў. З гэтай мэтай Манкевіча некалькі разоў пераводзілі з камеры ў камеру.

Пра тое, што амністыя для некаторых ператварылася ў латарэю, мы пісалі літаральна пару дзён таму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках