28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатура і дыктатары - не вечныя

18
Дыктатура і дыктатары - не вечныя

Правасуддзе адбудзецца.

Былы баец беларускага САХРа Юры Гараўскі прызнаўся ва ўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнкі і апавёў іх дэталі. Экс-міністр унутраных справаў Беларусі Юры Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі зніклі без вестак у канцы дзевяностых. Расследаванне ў Беларусі было прыпыненае. Жонка бізнэсмэна Анатоля Красоўскага Ірына распавяла BBC – пра тое, што мяняе ў расследаванні прызнанне Гараўскага.

– Ірына, Вы глядзелі або чыталі інтэрв'ю Юрыя Гараўскага?

– Добры дзень, так, я глядзела і чытала гэтае інтэрв'ю.

– Вы нешта новае для сябе даведаліся?

– За 20 гадоў мы атрымалі вельмі шмат рознай інфармацыі з розных крыніцаў. Паказанні гэтага сведкі не з'яўляюцца новымі для мяне, але за выключэннем адной рэчы: апісання працэсу забойства і знішчэння целаў. Гэта было зусім новым і я гэта ўбачыла ўпершыню.

– У Беларусі расследаванне справаў зніклых палітыкаў спыненае. Як Вы мяркуеце, новыя факты зменяць стан рэчаў?

– Аднаўленне расследавання можа быць, я гэтага не выключаю. Але следства праводзіцца ўжо цягам 20 гадоў і выніку мы пакуль не бачым. Вядома, я веру ў правасуддзе і яно калі-небудзь адбудзецца. Але ўсё залежыць ад краіны, у якой мы жывем. Улады, якія маюць дачыненне да знікнення сваіх апанентаў, не будуць расследаваць падобныя справы. Вы гэта можаце ўбачыць на прыкладзе Беларусі, дзе цягам 20 гадоў мы не бачым выніку. Будзем чакаць, дыктатура і дыктатары – не вечныя. Я думаю, што правасуддзе адбудзецца.

– Вы звярталіся ў нейкія міжнародныя інстанцыі, калі ў Беларусі немагчыма дамагчыся справядлівасці?

– Так, вядома. Мы перамаглі ў судзе ў Камітэце правоў чалавека ў ААН, але ўлады Беларусі не адрэагавалі на гэта, таксама як і на пастановы, рэзалюцыі іншых арганізацый: АБСЕ, ПАРЕ і гэтак далей.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках