29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уставай, Беларусь!

17
Уставай, Беларусь!

Прыйшоў час рашучых перамен.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў учорашнюю акцыю за незалежнасць Беларусі ў Менску:

- Удзельнікі акцыі ў Менску супраць інтэграцыі з Расеяй паказалі свету імкненне беларусаў жыць у свабоднай незалежнай Беларусі.

Гэтая акцыя стала самай масавай маніфестацыяй беларусаў за апошнія два гады ў Беларусі. У Вільні на цырымоніі перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў беларусаў было яшчэ больш.

Вельмі парадавала, што лідары ўчорашняй акцыі не забыліся на сваіх таварышаў, - арыштаваных напярэдадні і кінутых за краты каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага. Тысячы людзей скандавалі «Свабоду - Афнагелю! Свободу- Вінярскаму! Свабоду - Урбановічу!».

Сённяшнія пратэсты не нарадзіліся на пустым месцы. Яны выраслі з пікетаў і мітынгаў «Еўрапейскай Беларусі» і БНК падчас «выбарчай кампаніі», а таксама працяглых акцый супраць бясчынстваў уладаў і амаральных бізнэсоўцаў у Курапатах.

Сярод выступоўцаў у Менску мы ўбачылі прадстаўнікоў розных палітычных сіл, чаго таксама не было вельмі даўно.

Беларусь абуджаецца. Усе адзначаюць, што 2020 год павінен стаць вырашальным у гісторыі нашай краіны, таму так важная беларуская салідарнасць сёння.

Каб быць сапраўды незалежнымі, мы павінны пазбавіцца ад дыктатуры. А для гэтага павінны быць адзінымі і моцнымі.

Кожны беларускі грамадзянін можа ўдзельнічаць у агульнай справе незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца.

Прыйшоў час рашучых перамен.

Уставай, Беларусь!

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках