29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Украіна прыемна здзіўляе

20
Rzeczpospolita: Украіна прыемна здзіўляе

Грыўня з'яўляецца валютай, якая ўмацавалася ў дачыненні да даляра сёлета больш за ўсё ў свеце.

Украінская грыўня сёлета ўмацавалася лепш, чым золата (13,5 адсотка) і срэбра (9,4 адсоткі). У дачыненні да даляра яна выглядала лепш, чым польскі злоты, які аслабеў на 4,7 адсотка, або вугорскі форынт, які страціў 7,6 адсотка. Вядома, украінская валюта ўсё яшчэ нашмат слабейшая, чым да вайны на Данбасе. У пятніцу за 1 даляр давалі 23,9 грыўні, а на канец 2013 года абменны курс складаў менш за 10 грыўняў, піша польская газета Rzeczpospolita.

Аўтар Хубрэт Козел піша, што ўмацаванне грыўні сёлета ў асноўным тлумачыцца паляпшэннем эканамічнай сітуацыі ва Украіне. Краіна знаходзіцца ў невялікай групе краін, дзе міжнародныя інстытуты ў апошнія месяцы павысілі свае эканамічныя прагнозы. У той час, як у 2018 годзе ВУП Украіны павялічыўся на 3,3 адсотка, Сусветны банк павысіў свой прагноз на гэты год з 2,7 да 3,4 адсотка. Чакаецца 3,7% росту ў 2020 годзе. Міжнародны валютны фонд прагназуе 3% росту ў гэтым і наступным годзе (але таксама павысіў прагнозы). У 2020 годзе Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны чакае нават 4,8 адсотка.

«Высокі эканамічны рост ва Украіне ў гэтым і мінулым годзе шмат у чым з'яўляецца вынікам рэкордных ураджаяў і двухзначнага павышэння заробку. Рост заробку быў дадаткова стымуляваны міграцыяй рабочай сілы, якая падахвочвае ўкраінскіх працадаўцаў падвышаць заробак, каб замарудзіць адток работнікаў», - піша Алег Варфаламееў, аналітык з фонду Джэймстаўна.

Ён таксама адзначае значнае паляпшэнне ўмоў вядзення бізнэсу.

«Украіна таксама дамагаецца прагрэсу ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business, дзе цяпер краіна займае 64 месца. У 2012 годзе Украіна была на 152 месцы.

Гэта і аптымізм, які суправаджаў змену ўладаў сёлета, азначаў, што гэтай восенню індэксы дзелавых і спажывецкіх настрояў нарэшце вярнуліся да ўзроўняў, якія былі да крызісу, дадае аналітык.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках