24 красавiка 2024, Серада, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малі загінуў сяржант Французскага легіёна з Беларусі

10
У Малі загінуў сяржант Французскага легіёна з Беларусі

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

У Малі падчас баявой аперацыі супраць джыхадзістаў адбылося сутыкненне двух гелікаптэраў, у выніку якога загінулі 13 французскіх вайскоўцаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Елісейскага палаца.

Сярод загінулых - беларускі сяржант Французскага легіёна Андрэй Жук, пра гэта паведаміў Сharter97.org ягоны былы калега. Інфармацыю таксама пацвярджаюць французскія СМІ. Андрэй Жук уступіў у Францускі замежны легіён амаль 11 гадоў таму. У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Акрамя пяці кароткіх місій у Гаяне і Джыбуці, легіянер удзельнічаў у аперацыях у Афганістане (2010-2011 гады) і Малі (2018 і 2018-2019 гады).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках