25 красавiка 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прайшлі суды над удзельнікамі «парламенцкіх выбараў»

84
У Беларусі прайшлі суды над удзельнікамі «парламенцкіх выбараў»
фото: Sputnik Максим Богданович

(Абноўлена) Улады спужаліся пратэстнай актыўнасці.

Адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый, якія адбываліся падчас выбарчай кампаніі, прайшлі сёння ў судзе Першамайскага раёна Менска. Большасць падсудных - актыўныя ўдзельнікі нядаўняй парламенцкай кампаніі, кандыдаты ў дэпутаты або іх давераныя асобы.

На 11.15 2 снежня быў прызначаны разгляд спраў актывістаў, у дачыненні да якіх складзеныя пратаколы на падставе арт.23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве):

Асудзілі грамадскіх актывістаў Дзяніса Красачку, Ніну Багінскую, актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык.

Справу Дзяніса Красачкі разглядала суддзя Анастасія Ляўкоўская.

Справу Ніны Багінскай - суддзя Таццяна Ліннік.

Вольгу Нікалайчык судзіла Ганна Ігнацьева.

Справу Леаніда Кулакова разглядала Святлана Чараповіч.

Таксама ў Воршы праходзіць суд над блогерам і актывістам Шэрым Катом (Змітром Казловым). Раней атрымаў 15 дзён за перапіс ў сацыяльных сетках Алесь Круткін. Распачатая адміністрацыйная справа супраць адной з лідарак «Еўрапейскай Беларусі» Ірыны Халіп.

Таксама найбліжэйшым часам пройдуць суды над іншымі прадстаўнікамі «Еўрапейскай Беларусі» - Андрэем Шарэндам, Яўгенам Афнагелем, Аксанай Юшкевіч, Максімам Вінярскім, грамадскай актывісткай Настай Гусевай і адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам.

17:20

Пасля вялікага перапынку а 17:00 аднавіўся «судовы канвеер» над удзельнікамі «парламенцкіх выбараў».

Леанід Кулакоў - штраф 50 базавых адзінак (1250 рублёў). Суддзя Чараповіч.

Вольга Нікалайчык - штраф 50 базавых адзінак (1250 рублёў). Суддзя Ігнацьева.

Дзяніс Красачка - штраф 25 базавых адзінак (625 рублёў). Суддзя Ляўкоўская.

Ніна Багінская - штраф 50 базавых адзінак (1250 рублёў). Суддзя Ліннік.

13:18

Вольгу Нікалайчык судзяць за ўдзел у масавым мерапрыемстве 16-га лістапада. У матэрыялах справы ў якасці доказу суд праглядае відэазапіс з акцыі...якая прайшла 8 лістапада. У відэа гучыць песня «Тры чарапахі».

13:04

Суд над Леанідам Кулаковым перанесены на 17.00. Пратакол адправілі на дапрацоўку.

12:41

Суд абвясціў перапынак да 17:00 паводле справы Дзяніса Красачкі.

12:40

Суд праходзіць без удзелу Нікалайчык. Сведкамі таксама выступаюць супрацоўнікі АМАП Трышкін і Місюля. Яны кажуць пра тое, што ў час свайго дзяжурства ўбачылі масавае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы, а «мерапрыемствы ж там забароненыя».

12:25

Выступае сведка Павел Асавік. Ён распавёў, што яму паведамілі на службе аб тым, што мерапрыемства, дзе выступаў Красачка, было несанкцыянаваным. Красачка цікавіцца ў супрацоўніка АМАП: «Як вы змаглі вызначыць, законна ці не мерапрыемства, дзе я выступаў? Гэта ўваходзіць у паўнамоцтвы тэрытарыяльнай выбарчай камісіі (але запыт вы туды не накіроўвалі). Вы павінны ахоўваць».

11:55

Красачка прыйшоў на суд з Анатолем Лябедзькам, у іх яшчэ будзе сведка Ігар Маслоўскі. Актывіст збіраецца хадайнічаць аб тым, каб працэс праводзіўся ў зале суда, а не ў кабінеце суддзі. Па справе з боку абвінавачання прысутнічаюць сведкі - два супрацоўнікі АМАП.

Красачка хадайнічае аб адводзе суддзі. Абвяшчаецца перапынак для прыняцця пастановы. Сведкамі выступаюць супрацоўнікі АМАП Ілля Лемантовіч і Павел Асавік.

У выніку суд адмовіў у адводзе суддзі.

Суддзя зачытвае пратакол: Красачка парушыў парадак пікетавання, узяў актыўны ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія выходзяць за рамкі перадвыбарнай агітацыі, выкрыкваў «Жыве Беларусь».

Сам Дзяніс Красачка на гэта адказаў, што падчас «выбараў» акцыі рэгламентуюцца выбарчым кодэксам, а не законам аб масавых мерапрыемствах. Ён удзельнічаў у акцыі ў рамках агітацыі кандыдата ў «дэпутаты» Маслоўскага, таму ўпэўнены, што ў ягонай дзейнасці няма парушэння закона аб масавых мерапрыемствах.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках