20 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка ўпаў экспарт тавараў

18
У Беларусі рэзка ўпаў экспарт тавараў

Без калію зусім туга.

З верасня Беларуськалій магутна скараціў вытворчасць угнаенняў – няма патрэбнага попыту. Гэта прыкметна паўплывала на агульную статыстыку знешняга гандлю, піша сайт banki24.bу.

У верасні і кастрычніку Беларуськалій істотна знізіў вытворчасць угнаенняў. Так, за верасень выпуск калійных угнаенняў упаў да 2018 года на 21,7%, за кастрычнік – на 27,4%.

Гендырэктар салігорскага прадпрыемства казаў пра памяншэнне вытворчасці яшчэ ў самым пачатку восені. Тады кіраўнік Беларуськалія меркаваў, што выпуск знізіцца «не больш чым на 30%». Афіцыйна да канца 2019 года на рудаўправе праводзяцца рамонты. Аднак у рэальнасці павышэнню вытворчасці не спрыяе кан'юнктура на сусветным рынку.

Індыйскія пакупнікі ўгнаенняў здолелі выбіць з Беларускай калійнай кампаніі «зніжку» да мінулага года на 10 USD за тону, а кітайскія партнёры да гэтага часу не падпісалі новы кантракт.

У кастрычніку 2019 года экспарт тавараў з Беларусі ўпаў на 8,4% да 2,754 млрд USD. Індэкс экспарту апынуўся горшым сёлета. Імпарт тавараў за кастрычнік скараціўся на 3,3% да 3,394 USD. У выніку апераджальнага зніжэння экспарту негатыўнае сальда гандлю таварамі ўпала з 506 да 639,4 млн USD. Пакрыццё імпартных плыняў экспартнымі за кастрычнік апусцілася да 81,2%. Гэта значыць, што на кожныя 100 USD экспарту ў кастрычніку прыпадала ў сярэднім 81,2 USD імпарту.

Для параўнання: у кастрычніку 2018 года пакрыццё складала 85,6%. У грашовым выразе экспарт беларускіх тавараў за кастрычнік-2019 скараціўся на 251 млн USD. Асноўнае падзенне экспартных плыняў забяспечылі краіны па-за СНД. Экспарт у гэтую групу краінаў за месяц упаў на 236,2 млн USD. Галоўны экспартны тавар Беларусі на гэтых рынках – калійныя ўгнаенні. У адносным выразе экспарт Беларусі ў краіны па-за СНД упаў на 18,1% – гэта найгоршы паказнік з пачатку 2019 года. Каэфіцыент пакрыцця імпарту экспартам у гэтай групе краінаў паменшыўся са 103,7% да 74,8%. Калі браць пад увагу больш вузкі рэгіён – краіны па-за СНД, акрамя ЕЗ, – то там каэфіцыент пакрыцця скараціўся аж да 47,9%.

У цэлым за 10 месяцаў 2019 года экспарт з Беларусі склаў 27,3 млрд USD (мінус 3,6% да 2018 года), імпарт – 31,9 млрд USD (+0,1%). Адмоўнае сальда разраслося з 3,472 да 4,525 млрд USD. Галоўны негатыўны ўнёсак у агульнае сальда па-ранейшаму дае Расея (мінус 6,514 млрд USD). Але адмоўны ўнёсак РФ скараціўся да 2018 года, а вось негатыў у гандлі з краінамі па-за СНД расце – з 1,097 да мінус 1,065 млрд USD. У гэтым рэгіёне першае месца ў перакосе гандлю займае Кітай. Галоўны экспартны тавар Беларусі на кітайскім рынку – калійныя ўгнаенні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках