25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрыстас Пургурыдэс: Я не сумняваюся, што след вядзе да Лукашэнкі

11
Хрыстас Пургурыдэс: Я не сумняваюся, што след вядзе да Лукашэнкі
ХРЫСТАС ПУРГУРЫДЭС
Кадры: DW

Нашумелы фільм-расследаванне «Нямецкай хвалі» пра зніклых палітыкаў.

16 снежня «Нямецкая хваля» выпусціла фільм-прызнанне экс-байца «эскадрона смерці» Юрыя Гараўскага.

У фільме ён сцвярджае, што ў 1999–2003 гадах быў байцом САХРа і на загад зверху разам з таварышамі на службе выкраў і забіў апанентаў рэжыму Лукашэнкі – экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

Увесну і ўвосень 1999 года гэтыя тры чалавекі прапалі. Расследаванне іх знікненняў у Беларусі да канца даведзенае не было. У 2004 годзе спецдакладнік Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Хрыстас Пургурыдэс, вывучыўшы ўсе абставіны, прыйшоў да высновы, што Захаранку, Ганчара і Красоўскага выкралі і забілі байцы САХРа пад камандаваннем падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі з ведама кіраўніцтва краіны.

«Справу закрыюць толькі тады, калі будзе праведзенае належнае расследаванне і стане зразумела, што здарылася з гэтымі людзьмі. Немагчыма, каб гэтыя выкраданні і забойствы адбыліся без згоды, мякка кажучы, вельмі і вельмі высокапастаўленых чыноўнікаў. Калі я пра гэта кажу, то я кажу пра Лукашэнку», – заявіў Хрыстас Пургурыдэс у фільме «Нямецкай хвалі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках