20 красавiка 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму заходні свет павінен падтрымаць Кіеў

6
Чаму заходні свет павінен падтрымаць Кіеў
ФРЭНСІС ФУКУЯМА
ФОТА: UNIAN

Украіна найбольш перспектыўная сярод усіх краін, якія імкнуцца стварыць дэмакратычную дзяржаву.

Пра гэта знакаміты філосаф і палітолаг Фрэнсіс Фукуяма заявіў у інтэрв'ю Майклу Макфолу, дырэктару Інстытуту міжнародных даследаванняў імя Фрымана-Спольі Стэнфардскага ўніверсітэта, піша «Новое время».

«Абранне Уладзіміра Зяленскага і новага парламента - гэта проста цуды, - адзначыў Фукуяма, размаўляючы з Макфолам ў подкасте World Class. - Ці можаце вы ўявіць, каб краіна пазбавілася ад двух трацін свайго парламента і пачала усё зноўку з новымі людзьмі, многім з якіх менш за 35 гадоў?»

Са слоў Фукуямы, Украіна цяпер у пэўным сэнсе стаіць на раздарожжы. З аднаго боку, яна можа выкарыстаць сітуацыю, як магчымасць для пераходу да паспяховага рэфарматарскага кіравання дзяржавай - ці ж яе намаганні пацерпяць няўдачу і ўрад раскідаецца.

Вядома, спрыяльнаму варыянту зусім не спрыяе той факт, што стасункі Украіны з яе заходнімі хаўруснікамі не такія цвёрдыя, як раней, мяркуе Фукуяма.

«Злучаныя Штаты былі іх самым моцным хаўруснікам, аднак цяпер Белы дом узначальвае прэзідэнт, якому яны [ўкраінцы] не асабліва падабаюцца, - растлумачыў палітолаг. - Я думаю, што Нямеччына і Францыя таксама саслабляюць сваю падтрымку незалежнай Украіны, таму яна сапраўды знаходзіцца ў складаным становішчы».

Фукуяма прызнаў, што да Памаранчавай рэвалюцыі 2004 года ўважаў Украіну за адную з краін, дзе найменш імаверная лібералізацыя ў тым выглядзе, у якім яна адбываецца.

Паводле ягоных слоў, у гэтым сэнсе адным з важных чыннікаў поспеху Украіны стала ўкараненне шырокіх індывідуальных і палітычных свабодаў - да прыкладу, украінская прэса заставалася актыўнай на працягу многіх гадоў, і краіна можа пахваліцца шырокай плеядай журналістаў-даследчыкаў.

«У пэўным сэнсе гэта вельмі свабоднае і адкрытае грамадства з вялікім творчым патэнцыялам, - мяркуе Фукуяма. - [Тут] вы можаце крытыкаваць урад. Напраўду, мне падаецца, што ўварванне [Уладзіміра] Пуціна ва Украіну стымулявала ўкраінскі нацыяналізм - я думаю, гэта прымусіла грамадзян усвядоміць, што ім сапраўды ёсць што страчваць».

Фукуяма ведае пра Украіну не з чутак - за апошнія пяць гадоў ён пабываў у краіне шэсць разоў. Апошні раз - у лістападзе 2019 года, калі ён правёў экспрэс-курс аб дзяржаўным кіраванні для 50 ўкраінскіх парламентарыяў.

Ён назваў гэты досвед «натхняльным» і адзначыў, што ўбачыў у новаабраных народных дэпутатаў жаданне стварыць сапраўдную дэмакратыю і выкараніць карупцыю ў краіне. Пры сярэднім узросце народных дэпутатаў 41 год Вярхоўная Рада дзявятага склікання - самы малады парламент у гісторыі Украіны, нагадваюць у Стэнфардскім універсітэце.

«Мне здаецца, што мы, жыхары [развітых] дэмакратычных дзяржаў проста абавязаны падтрымаць народ Украіны, - сказаў Фукуяма. - Таму што калі яны пацерпяць няўдачу, то гэта абернецца наступствамі далёка за межамі Украіны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках