19 красавiка 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе падвышацца пенсійны ўзрост для беларусаў з 2020 года

24
Як будзе падвышацца пенсійны ўзрост для беларусаў з 2020 года

Будзе павялічаны і неабходны для атрымання пенсіі мінімальны страхавы стаж.

З 1 студзеня 2020 года Беларусі на паўгода вырасце пенсійны ўзрост, а таксама мінімальны страхавы стаж, які патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі. Гэта чарговае планавае паэтапнае падвышэнне. Пенсійны ўзрост для мужчын складзе 62 гады, для жанчын - 57 гадоў, а мінімальны страхавы стаж для абодвух паллоў будзе роўны 17,5 года, піша tut.by.

Як зменіцца пенсійны ўзрост

Нагадаем, падвышэнне пенсійнага ўзросту пачалося з 2017 года. Кожны год ён будзе дадаваць па паўгода да таго часу, пакуль не дасягне 63 гадоў для мужчын і 58 - для жанчын. Гэта адбудзецца ў 2022 годзе. У 2019 годзе мужчыны выходзілі на пенсію ў 61,5 года, а жанчыны - у 56,5 года, а ў 2020 годзе пенсійны ўзрост склаў 62 і 57 адпаведна. У 2022 годзе мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў.

У мінулым годзе ўлады абмяркоўвалі далейшае падвышэнне пенсійнага ўзросту пасля 2022 года, але толькі для жанчын. Яшчэ больш павысіць пенсійны ўзрост раілі і ў МВФ. А ў гэтым годзе Лукашэнка даручыў уладам ацаніць эфектыўнасць пенсійнай рэформы. Аднак афіцыйна аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту чыноўнікі пакуль не кажуць.

- Давайце мы паглядзім, як у 2022 годзе пенсійная рэформа будзе ўплываць на балансаванне Фонду, - тлумачыла міністарка працы Ірына Касцевіч.

Як зменіцца мінімальны страхавы стаж

У 2020 годзе таксама павялічаць мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання працоўнай пенсіі. У яго ўваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. У 2019 годзе мінімальны страхавы стаж складаў 17 гадоў, з 1 студзеня 2020 года ён павялічыцца на паўгода да 17,5 года.

Мінімальны страхавы стаж расце згодна з той жа схемай, што і пенсійны ўзрост: на паўгода кожны год, пакуль не будзе складаць 20 гадоў (гэта адбудзецца ў 2025 годзе). У 2013 годзе мінімальны страхавы стаж павялічыўся з 5 да 10 гадоў, у 2015 - з 10 да 15, а з 2016 пачаў павышацца кожны год на паўгода.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавой стаж паводле новых правіл, трапляюць у «пенсійную пастку», яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчыны - з 65 гадоў, жанчыны - з 60 гадоў. Цяпер сацыяльная пенсія складае 103 рублі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі блізу 3,5 тысячы чалавек, апынуліся ў «пенсійнай пастцы».

Пытанне пра ўключэнне ў страхавы стаж службы ў войску (разам з вучобай у ВНУ і дэкрэтны адпачынак) у Беларусі падымаюць не першы год. Нагадаем, бацькам, якія выхоўваюць чацвярых дзяцей, у стаж працы залічваецца толькі 75% такога адпачынку.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках